4 траўня 2024, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

408 аэрастатаў устанавілі сусветны рэкорд у Францыі (Відэа)

3

На авіябазе Шамбле-Бюсьер адначасова ў паветра падняліся 408 паветраных шароў.

Эксперымент праводзіўся ў рамках штогадовага фестывалю Lorraine Mondial Air Ballon.

Папярэдні сусветны рэкорд быў зарэгістраваны ў 2011 годзе, калі ў неба паднялі 357 аэрастатаў. Ён быў устаноўлены на тым жа фестывалі. Пакуль невядома, ці падаюць энтузіясты на рэгістрацыю свайго новага дасягнення, піша NEWSru.com.

«Пілатр Жан-Франсуа дэ Розье, першы чалавек у свеце, які падняўся ў 1783 годзе ў паветра на борце паветранага шара, можа ганарыцца сваімі духоўнымі нашчадкамі і спадкаемцамі», - піша пра падзею французскі партал Culturebox.

Lorraine Mondial Air Ballon праводзіцца з 1989 года і традыцыйна збірае ў Латарынгіі паветраплавальнікаў з усяго свету. Фестываль у гэтым годзе праводзіцца з 26 ліпеня да 4 жніўня, паведамляецца на сайце фанатаў паветраплавання, дзе яны асвятляюць падзеі фестывалю з амаль тыднёвай затрымкай і публікуюць вэб-камеры, якія фіксуюць іх падрыхтоўкі і ўздымы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках