4 траўня 2024, Субота, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус узначаліў расейскую ваенную паліцыю

22
Беларус узначаліў расейскую ваенную паліцыю

Начальнікам галоўнага ўпраўлення ваеннай паліцыі Расеі стаў ураджэнец Беларусі Ігар Сідаркевіч.

Рашэнне пра гэта прыняў Уладзімір Пуцін, паведамляе прэс-служба Мінабароны суседняй краіны.

«Указам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі ад 25 ліпеня 2013 года начальнікам Галоўнага ўпраўлення ваеннай паліцыі Міністэрства абароны прызначаны палкоўнік Сідаркевіч Ігар Міхайлавіч» гаворыцца ў паведамленні.

Ён нарадзіўся ў Беларусі, вучыўся ў Ваенным інстытуце фізічнай культуры, у Паўночна-Заходняй акадэміі дзяржаўнай службы і ў Акадэміі Федэральнай службы бяспекі. У ФСБ Ігар Сідаркевіч служыў з 2001 па 2013 гады.

Ваенная паліцыя Расеі пакуль яшчэ не дзейнічае. Закон, які рэгулюе дзейнасць новага ведамства, знаходзіцца на разглядзе Дзярждумы, а на сайце Мінабароны размешчаная аб'ява аб наборы кантрактнікаў у гэта падраздзяленне.

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках