4 траўня 2024, Субота, 10:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Independent: Лука злавіў рыбу і прайграў выбары

25
The Independent: Лука злавіў рыбу і прайграў выбары

Брытанская газета параўнала «ўлоў» Лукашэнкі з трохвокай радыёактыўнай рыбай з мультсерыяла «Сімпсаны».

Паміж прэзідэнтам Беларусі і героямі мультфільма ёсць і іншыя паралелі, піша The Independent (пераклад - charter97.org).

«Улоў Лукі (менавіта так называе дыктатара выданне) быў выняты з Прыпяці, ракі, якая працякае недалёка ад Чарнобыля. Ён прымудрыўся злавіць сома вагой 57 кілаграмаў і абставіў Уладзіміра Пуціна», - піша газета.

Журналісты нагадваюць і сюжэт серыі, у якой згадваецца трохвокая радыёактыўная рыба. У ім гаворка ідзе пра Мантгомеры Бернса - злоснага, старога i бездапаможнага багацея, які вылучыў сваю кандыдатуру ў губернатары. Іміджмэйкеры, якіх ён змог наняць, паспрабавалі «адбяліць» імідж персанажа, якога недалюблівалі навакольныя. Аднак дзіўная рыба паставіла крыж на іх працы. Бернс паспрабаваў з'есці яе на абед, але выплюнуў першы ж кавалак і з-за гэтага прайграў выбары.

Нагадаем, нядаўна Лукашэнка заявіў, што яму ўдалося злавіць ў Прыпяці сома вагой 57 кілаграмаў, а за дзень да яго сваімі дасягненнямі пахваліўся і расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін. Шчупак, якога, паводле яго слоў, удалося злавіць падчас рыбалкі ў Тыве, важыў больш за 20 кг.

Інфармацыя пра «ўловы» двух кіраўнікоў выклікала шквал жартаў і «фотажаб» у інтэрнэце.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках