4 траўня 2024, Субота, 10:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрапейскія дэпутаты запатрабавалі адмовіцца ад супрацоўніцтва з Лукашэнкам

13
Еўрапейскія дэпутаты запатрабавалі адмовіцца ад супрацоўніцтва з Лукашэнкам

Дэпутаты Еўрапарламента, Швецыі і Нямеччыны настойваюць на неадкладным вызваленні і рэабілітацыі беларускіх палітвязняў.

Аб гэтым гаворыцца ў заяве, якая была распаўсюджаная сёння.

Як паведаміла Ганна Бяляс, памочніца дэпутата Еўрапарламента Марэка Мігальскага, заява прынятая напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю і праваабарончым рухам Беларусі, які адзначаецца 4 жніўня. Ініцыятарам дакумента выступілі Марэк Мігальскі і швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights, паведамляе БелаПАН.

«Апошнія справаздачы і заявы беларускіх праваабаронцаў пацвярджаюць, што сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі працягвае пагаршацца, - заяўляюць дэпутаты. - Як мінімум 12 палітычных зняволеных да гэтага часу знаходзіцца ў беларускіх турмах, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч, кіраўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, а таксама лідар моладзевай апазіцыйнай арганізацыі «Малады фронт» Зміцер Дашкевіч. 1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў, чарговы прадстаўнік беларускай апазіцыі, быў прысуджаны да аднаго з паловай года пазбаўлення волі. Як сцвярджаюць беларускія і міжнародныя арганізацыі па правах чалавека, суд над ім быў неабгрунтаваным, палітычна матываваным і непразрыстым».

Дэпутаты адзначаюць, што больш за 40 беларускіх грамадзян былі абмежаваныя ў правах і грамадзянскіх свабодах у выніку палітычна матываваных судовых працэсаў у 2011-2012 гадах, а палітвязні, якіх вызвалілі з папраўчых калоній, да гэтага часу не рэабілітаваныя і застаюцца на прафілактычным уліку.

Парламентарыяў турбуе той факт, што Беларусь да гэтага часу не ўвяла мараторый на прымяненне смяротнага пакарання, у выніку чаго ў перыяд з 24 красавіка 2013 года беларускія ўлады прысудзілі трох мужчын да смяротнага пакарання.

«Мы таксама хацелі б звярнуць увагу на той факт, што Беларусь адмаўляецца супрацоўнічаць з міжнароднымі інстытуцыямі і арганізацыямі ў галіне правоў чалавека, а таксама пастаянна ігнаруе абавязацельствы, якія ўзяла на сябе на міжнароднай арэне», - падкрэсліваецца ў заяве.

Дэпутаты заклікаюць усе краіны ЕЗ і еўрапейскіх палітыкаў «адмовіцца ад супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі да той пары, пакуль іх патрабаванні адносна правоў чалавека застаюцца нявыкананымі».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках