4 траўня 2024, Субота, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яны дэсантнік зваліўся з 8 паверху і выжыў

103
П'яны дэсантнік зваліўся з 8 паверху і выжыў

Ён дэманстраваў сваім сябрам «баявыя» навыкі.

Адзін з былых дэсантнікаў у Растове-на-Доне, які з раніцы пачаў святкаваць Дзень паветрана-дэсантных войскаў, апынуўся на бальнічным ложку з сур'ёзнымі траўмамі пасля падзення з балкона восьмага паверха, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Поўдзень» у пятніцу ва ўпраўленні МУС РФ у горадзе.

«Супрацоўнікі паліцыі ўстанавілі, што ў кватэры на восьмым паверсе ў доме па вуліцы Бяляева двое мужчын з раніцы пачалі адзначаць Дзень дэсантніка. Пасля моцнага ап’янення адзін з іх вырашыў прадэманстраваць свой спрыт і звесіўся на руках з балкона, аднак, не разлічыў сваіх сілаў і сарваўся», - сказаў прадстаўнік УМВД.

Дэсантнік зваліўся на рэкламную канструкцыю пад домам, пры гэтым атрымаўшы страсенне галаўнога мозгу, пералом рабра, ключыцы і нагі. У такім стане медыкі даставілі пацярпелага ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі, дзе ён у гэты момант знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні.

Напісаць каментар 103

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках