3 траўня 2024, Пятніца, 6:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання (Відэа)

40

У інтэрнэце з'явіўся першы фільм з цыкла «Шэсць аргументаў супраць смяротнага пакарання».

Праваабаронцы і грамадскія дзеячы, абвінавачаныя і іх сваякі звяртаюць увагу на недасканаласць судовай сістэмы, наяўнасць катаванняў у беларускіх турмах, адсутнасць прэвентыўнага эфекту смяротнага пакарання. І заклікаюць дзяржаву адмовіцца ад вышэйшай меры пакарання, піша сайт ПЦ «Вясна».

Рэжысёр фільма - Сяргей Ісакоў.

Першы фільм прысвечаны тэме незваротнасці смяротнага пакарання - існуе магчымасць судовай памылкі. Можна па рашэнні суда забіць невінаватага чалавека, але ўваскрэсіць яго немагчыма. У фільме разглядаюцца прыклады рэальных спраў, за якія пакаралі або спрабавалі пакараць смерцю невінаватых людзей.

У другім фільме глядач даведаецца пра тое, што ў людзей, якія здзяйсняюць смяротнае пакаранне, дэфармуецца псіхіка - пазбаўляць чалавека жыцця вялікі стрэс. Дзяржава плаціць катам грошы за забойства.

Трэці фільм прысвечаны маральнаму аспекту - чалавек не мае права забіраць жыццё іншага чалавека, забойства не з'яўляецца правасуддзем.

Акрамя таго, смяротнае пакаранне не папярэджвае новыя злачынствы. Неэфектыўнасць смяротнага пакарання - яго наяўнасць не памяншае колькасць цяжкіх злачынстваў. І наадварот - у краінах, дзе адмененае смяротнае пакаранне, менш злачынстваў. І гэта чацвёрты аргумент за адмову ад вышэйшай меры пакарання.

У краінах з дыктатарскім рэжымам смяротнае пакаранне можа выкарыстоўвацца для расправы з палітычнымі апанентамі, а таксама для знішчэння сведак злачынства ўладаў. Гэтай тэме прысвечаны пяты фільм з цыклу.

Смяротнае пакаранне - гэта яшчэ і катаванне для блізкіх сваякоў - у Беларусі целы расстраляных не выдаюцца для пахавання, месца пахавання застаецца таямніцай, у пасведчанні аб смерці расстралянага ў графе «прычына смерці» ставіцца прочырк. Пра гэта - у апошнім фільме цыкла.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках