2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 8:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грабоўскі падпісаў кантракт з «Вашынгтонам» на год

9
Грабоўскі падпісаў кантракт з «Вашынгтонам» на год

Лепшы беларускі хакеіст будзе гуляць за клуб НХЛ «Вашынгтон Кэпіталс».

Кантракт разлічаны на 1 год, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Так скончылася эпапея па пошуку нашым лепшым хакеістам новай каманды, якая доўжылася некалькі месяцаў. Міхаіла Грабоўскага сваталі ў некалькі клубаў і ў выніку ён апынуўся ў «Вашынгтоне», які ў мінулым рэгулярным чэмпіянаце НХЛ заняў трэцяе месца ва Усходняй канферэнцыі і дзесятае - у рэгулярным чэмпіянаце. У Кубку Стэнлі сталічная дружына вылецела ў першым раўндзе, саступіўшы «Нью-Йорк Рэйнджэрс».

Увогуле, у апошнія гады «Вашынгтон» выступаў лепш, чым ранейшая каманда Грабоўскага «Таронта». Капітанам «Кэпіталз» з'яўляецца расейскі хакеіст Аляксандр Авечкін.

У НХЛ Грабоўскі правёў 7 сезонаў: 2 за «Манрэаль» і 5 за «Таронта». Мінулы сезон у Міхаіла не атрымаўся і «Таронта» паспяшаўся пазбавіцца ад высокааплатнага форварда з заробкам за 5,5 мільёнаў даляраў у год.

Каб даць свабоду форварду «Таронта» выкупіў яго кантракт, заключаны да 2017 года, і выплаціць беларусу 14,3 мільёна даляраў на працягу 8 гадоў.

Фота: РІА «Новости»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках