Беларускія баскетбалісты перамаглі эстонцаў у матчы адбору на Еўра-2015
1- 23.08.2013, 10:39
- 7,910
Баскетбалісты зборнай Беларусі правялі першы паўфінальны матч кваліфікацыйнага раўнда чэмпіянату Еўропы-2015.
На пляцоўцы магілёўскага спарткомплексу «Алімпіец» беларусы сустракаліся з камандай Эстоніі і перамаглі з лікам 76:70 (21:25, 19:12, 11:6, 25:27), перадае БелТА.
Самым выніковым у складзе пераможцаў стаў Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 21 ачко, у актыве Мікіты Мешчаракова 15 балаў, Арцём Парахоўскі зарабіў 13 ачкоў.
Паўторная сустрэча адбудзецца 25 жніўня ў Таліне. Пераможца сустрэч беларусаў і эстонцаў у фінале кваліфікацыі згуляе з лепшай камандай іншага паўфінальнага супрацьстаяння Балгарыя - Швейцарыя.
Учора ў Сафіі балгары перамаглі з буйной перавагай - 92:71. Гульня ў адказ адбудзецца 25 жніўня на пляцоўцы швейцарцаў.