Аварыя затрымала дзесяткі рэйсаў з «Дамадзедава»
9- 25.08.2013, 19:53
- 18,434
У маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» 25 жніўня былі затрыманыя дзесяткі рэйсаў, у тым ліку і самалёт на Менск.
Згодна з онлайн-табло на сайце аэрапорта пасля поўдня практычна ўсе рэйсы, што выляталі і прыляталі, спазняліся, часам на некалькі гадзін, піша РИА «Новости».
Рэйс В2 956, які павінен быў вылецець у Нацыянальны аэрапорт «Менск», затрыманы на гадзіну.
Як паведаміла супрацоўніца стойкі інфармацыі «Дамадзедава», большую частку дня ў аэрапорце працавала толькі адна паласа. Праз гэтага, самалётам, што прыбылі, даводзілася некаторы час кружыць у чаканні пасадкі, а тым, што выляталі чакаць сваёй чаргі даўжэй запланаванага часу, піша Lenta.ru.
Тэхнічныя складанасці ў «Дамадзедава», па папярэдніх дадзеных, звязаныя з тым, што ў 12:35 самалёт авіякампаніі «Таймыр», які прыляцеў з Радоса (NordStar Airlines), выкаціўся за межы пасадачнай паласы. Пацярпелых у выніку інцыдэнту не было, аднак самалёт яшчэ даволі працяглы час заставаўся на газоне. Верагодна, гэта зрабіла часова немагчымай эксплуатацыю ВПП, з якой ён выехаў.