10 траўня 2024, Пятніца, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея забараніла ўвоз свініны з Беларусі

166
Расея забараніла ўвоз свініны з Беларусі

Пастаўкі свіней і прадукцыі свінагадоўлі з Беларусі забароненыя з сённяшняга дня.

Пра гэта паведамляе сайт Рассельгаснагляду.

Намеснік кіраўніка службы Аляксей Саурын звярнуўся да галоўнага дзяржаўнага ветэрынарнага інспектара Беларусі Юрыя Піваварчыка з лістом, у якім, у прыватнасці, гаворыцца, што ў адпаведнасці з арт.8 пагаднення Мытнага саюза па ветэрынарна -санітарных мерах ад 11 снежня 2009 года ў сувязі з нядобранадзейнасцю Беларусі па афрыканскай чуме свіней з 30 жніўня 2013 года ўводзяцца часовыя абмежаванні на перасоўванне з Беларусі ў Расею свіней, іх генетычнага матэрыялу, свінагадоўчай прадукцыі, якая не прайшла тэрмічнай апрацоўкі пры тэмпературы не ніжэй за 72 градуса ў тоўшчы прадукту на працягу не менш чым 30 хвілін, якая гарантуе знішчэнне віруса АЧС.

Акрамя таго, абмяжоўваецца ўвоз кармоў для свіней, якія не прайшлі пры вырабе цеплавой апрацоўкі.

«Абмежаванні будуць дзейнічаць альбо да выкаранення захворвання на тэрыторыі Беларусі, альбо да зацвярджэння правілаў вызначэння заасанітарнага статусу (кампартменталізацыі ) беларускіх свінагадоўчых гаспадарак, а таксама арганізацый, якія ажыццяўляюць забой свіней, перапрацоўку і захоўванне прадукцыі свінагадоўлі, альбо да прыняцця Еўразійскай эканамічнай камісіяй нарматыўнага прававога акта прамога дзеяння, што рэгламентуе адзіны парадак ажыццяўлення кампартменталізацыі для краін-членаў Мытнага Саюза», - гаворыцца ў паведамленні Рассельгаснагляду.

Нагадаем, раней Расея знайшла парушэнні ў беларускай малочнай прадукцыі.

Напісаць каментар 166

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках