У тайскім авіялайнеры праз трасяніну пасажыры прабівалі ашалёўку галавой (Відэа)
11- 31.08.2013, 13:07
- 25,241
У міжнародным аэрапорце Ганконга падчас пасадкі самалёта пацярпелі 47 чалавек.
Самалёт А-380, які належыць тайскай авіякампаніі Тайскія авіялініі, незадоўга да пасадкі ў аэрапорце трапіў у зону турбулентнасці. Трасяніна была настолькі моцнай, што некалькі пасажыраў прабілі галовамі ашалёўку столі салона самалёта, паведамляе тэлеканал «Вести».
Самалёт прыляцеў у Ганконг з Бангкока. Усяго на борце знаходзіліся 526 чалавек.
Сярод пацярпелых 32 пасажыры і 15 членаў экіпажа. Найбольш сур'ёзныя траўмы атрымалі бортправаднікі.