Азаранка выйшла ў фінал турніру ў Карлсбадзе
18- 4.08.2013, 8:43
- 9,863
Беларуская тэнісістка ў паўфінале перамагла сербку Ану Іванавіч - 6:0, 4:6, 6:3.
Нягледзячы на тое, што першы сэт Вікторыя Азаранка здабыла «ўсухую», гульня, якая доўжылася амаль дзве гадзіны, была вельмі напружанай, піша «Прессбол».
Спаборніцай беларускі ў фінальным двубоі стане пераможца іншай паўфінальнай пары аўстралійка Саманта Стосур, якая перамагла французку Віржыні Разано - 7:6, 6:3.
Раней, у матчы другога кола жаночай адзінкавай катэгорыі, Вікторыя Азаранка падолела італійку Франчэску Ск'явонэ, а ў чвэрцьфінале - польскую тэнісістку Урсулу Радваньску.
Беларуска здабыла два турніры Вялікага шалома і 51 тыдзень узначальвала сусветны рэйтынг у жаночай адзінкавай катэгорыі. Падчас сёлетняга Уімблдонскага турніру вядучая беларуская тэнісістка атрымала траўму калена і да турніру ў амэрыканскім Карлсбадзе не выступала, што, зрэшты, пакуль ніяк не адбілася на ейнай пазіцыі ў рэйтынгу WTA.