Карыкатуры на Лукашэнку паказалі ў Маямі
30- 4.08.2013, 16:17
- 58,671
У мэрыі горада Маямі прайшла персанальная выстава беларускага карыкатурыста Дзмітрыя Багацішчава.
Акрамя жывапісу і фотаздымкаў былі прадстаўленыя карыкатуры, што выкрываюць цяперашні беларускі рэжым, піша «Беларускі партызан».
На выставе сабраліся не толькі мясцовыя жыхары і творчая інтэлігенцыя, але таксама і беларуская моладзь.
Яскравае ўражанне пакінуў выступ ганаровага госця - старшыні Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 1996-года Сямёна Шарэцкага. Ён з жонкай адмыслова прыляцелі з Каліфорніі на гэтае мерапрыемства ў Маямі.
Сустрэча прайшла вельмі цёпла, цікава і насычана. Гледачы задавалі шмат пытанняў, у тым ліку пра стасункі да сённяшняй сітуацыі ў Рэспубліцы Беларусь.
У 1995-1996 гадах Дзмітрый Багацішчаў служыў у в/ч 3214. Некалькі гадоў таму ён эміграваў у Амерыку. Там разам з іншымі маладымі беларусамі ўступіў у «Беларуска-амэрыканскае Задзіночанне» (БАЗА).