2 траўня 2024, Чацвер, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску хуліганы разбілі шкло і ўчынілі дэбош у аўтобусе

34
У Менску хуліганы разбілі шкло і ўчынілі дэбош у аўтобусе

Міліцыя шукае маладых людзей, якія ўчынілі дэбош у аўтобусе №1.

Цэнтральным РУУС Менска адшукваюцца пяцёра хлопцаў і дзяўчына, якія каля паўночы 29 ліпеня выйшлі з аўтобуса маршруту №1 на прыпынку «Крама «Суседзі» ў мікрараёне «Вяснянка», пасля чаго адзін з маладых людзей разбіў шкло аўтобуса, паведамляе прэс-служба ГУУС Менгарвыканкама.

Ад дзеянняў дэбашыра пацярпелі двое іншых пасажыраў, якія знаходзіліся ўнутры.

Прыкметы зламысніка: на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 165-170 см, валасы кароткія, вочы блакітныя, быў апрануты ў зялёную футболку з кароткімі рукавамі, цёмныя шорты.

Прыкметы хлопцаў, якія прысутнічалі ў момант здзяйснення злачынства: усім на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 165-170 см, былі апранутыя ў майкі і шорты. На руках былі татуіроўкі ў выглядзе павуціння, у аднаго ніжэй локця - татуіроўка ў выглядзе вышчару мядзведзя.

Прыкметы дзяўчыны: на выгляд ад 18 да 23 гадоў, рост 160-165 см, валасы светлыя сярэдняй даўжыні, па баках коратка стрыжаныя, была апранутая ў яркія ласіны, пры сабе мела сумачку ружовага колеру вялікага памеру. Асаблівыя прыкметы: на кісці правай рукі маецца татуіроўка ў выглядзе твару жанчыны.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках