17 траўня 2024, Пятніца, 9:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У маляўнічым месцы недалёка ад Менска прадаецца лецішча ў модным стылі «барнхаўс»

12
У маляўнічым месцы недалёка ад Менска прадаецца лецішча ў модным стылі «барнхаўс»

Кошт як аднапакаёўка ў сталіцы.

У маляўнічым месцы (прыкладна за 30 кіламетраў па хуткаснай трасе ад Менска) прадаецца цікавае лецішча з добрым зямельным надзелам. Дом у модным стылі «барнхаўс» - абсалютна новы і гатовы прыняць новых гаспадароў, піша realt.by.

Размяшчаецца лецішча ў садовым таварыстве "Рунь". Яно знаходзіцца непадалёк ад Нацыянальнага аэрапорта. Гэта - Маскоўскі кірунак (з'езд з трасы М1). Ад МКАД да гэтых месцаў - блізу 30 кіламетраў.

У аб'яве паведамляецца, што дом зусім свежы - ён быў скончаны ў гэтым годзе.

Агульны пляц пабудовы складае 109 квадратных метраў. Усе пакоі тут знаходзяцца на адным узроўні. Лецішча складаецца з кухні-гасцёўні і двух спальняў.

У гасцёўні ёсць другое святло.

Унутры дом аздоблены дрэвам, электрыка разведзеная. Мэблі на лецішчы няма, новыя жыхары змогуць абставіць тут усё на свой густ.

З двух бакоў ля дома з металічным дахам размясціліся тэрасы для ўтульных вечароў.

Ацяпляецца лецішча печкай-камінам на дровах. Ёсць вада і каналізацыя (мясцовая).

Дом стаіць на прасторным роўным пляцы 11 сотак. Ён прымыкае да лесу. Некалькі іглічных дрэў ёсць і на прылеглай да дома тэрыторыі.

Само таварыства «Рунь» - невялікае і сучаснае. Пасёлак складаецца з васьмі вуліц з катэджнай забудовай.

Кошт лецішча - 65 тысяч даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках