2 траўня 2024, Чацвер, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карэянка заваліла экзамен па ваджэнні за 7 секунд (Відэа)

14

Карэянка, якая не здала на правы за сем секунд і загубіла машыну, стала зоркай YouТube.

На момант напісання нататкі відэа на карэйскай мове набірае, нібы Psy, - 1,8 мільёна праглядаў, піша NEWSru.com.

Непрыемнасці пачынаюцца адразу, як толькі кіроўца з Паўднёвай Карэі садзіцца за руль - праз 7 секунд пад крыкі інструктара «тармазі, тармазі!» аўтамабіль пераварочваецца, нават не выехаўшы на дарогу.

Інцыдэнт зняты на камеру відэарэгістратара знутры аўтамабіля. «О божа, што мы нарабілі?» - бядуе жанчына пасля таго, як машына пераварочваецца, а лабавое шкло трэскаецца. «Вось таму я вам загадаў націскаць на тармазы. А вы куды ціснулі?» - адказвае інструктар.

А затым дадае: «Я зараз звар'яцею, ну-ка прэч з машыны».

Самы папулярны каментар да відэа: «Ну што, яна здала?»

Здаваць на правы ў Карэі можна колькі заўгодна раз - экзамен платны, а колькасць спроб абмежаваная толькі таўшчынёй кашалька і вольным часам. У 2009 годзе шырокі рэзананс атрымала гісторыя 68-гадовай гандляркі гароднінай Ча Са Сунь, якая паспяхова здала тэорыю з 950-й спробы. На пісьмовы тэст яна прыходзіла амаль кожны дзень, «забіла» на гэта чатыры гады жыцця - і нарэшце набрала мінімальна неабходныя 60 балаў са ста.

Сунь тлумачыла, што правы ёй патрэбныя для таго, каб развозіць гародніну кліентам не на калясцы, а на аўтамабілі. Першапачаткова пра спробы карэянкі атрымаць правы пісалі рэгіянальныя СМІ, затым тэма выйшла на нацыянальны ўзровень, а пасля мадам Сунь трапіла і ў сусветныя зводкі навін.

На тое, каб здаць практыку, у яе сышло ўсяго 10 спробаў - а потым яна з задавальненнем пазіравала для журналістаў з новенькімі правамі ў руках. Выданне Autoblog, якое не ўтрымалася ад сарказму, заклікала ўсіх чытачоў «далучыцца да маўклівай малітвы аб бяспецы на карэйскіх дарогах».

За экзамены Ча Са Сунь заплаціла больш за 4000 даляраў, яшчэ каля 10 тысяч сышло на паездкі ў аўтобусе.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках