2 траўня 2024, Чацвер, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч выявіў прыпіскі ў сельскай гаспадарцы

58
Шуневіч выявіў прыпіскі ў сельскай гаспадарцы

МУС занялося праблемамі страт у сельскай гаспадарцы Беларусі.

Ігар Шуневіч сёння заявіў пра прыпіскі, якія выяўленыя ў ёй «паўсюдна», перадае БелТА.

Па словах міністра, гэта адбываецца з-за некампетэнтнасці, ляноты і непрафесіяналізму кіраўнікоў на месцах. «Я быў у многіх гаспадарках і бачыў, што, калі чалавек на сваім месцы, калі кіраўнік кампетэнтны, ён спраўляецца нават пры адсутнасці абаротных сродкаў, нават пры праблемах з тэхнікай. А там, дзе кіраўнік не спраўляецца, гаспадарка дэградуе. І каб схаваць некампетэнтнасць, з'яўляюцца прыпіскі», - адзначыў Ігар Шуневіч.

Паводле яго слоў, некалькі крымінальных спраў ужо ўзбуджаныя, некаторыя матэрыялы знаходзяцца ў стадыі аператыўнай распрацоўкі, і сёння служба па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, якая непасрэдна займаецца выяўленнем такіх парушэнняў, арыентаваная на тое, каб, асабліва ў перыяд уборачнай кампаніі, паўсюдна займацца выяўленнем гэтых фактаў і рэагаваць на іх у рамках заканадаўства. Гаворка ідзе перш за ўсё пра прыпіскі малака, ураджайнасці, нарыхтоўкі кармоў.

Аднак прыпіскі не адзіная праблема сельскай гаспадаркі, якая знаходзіцца на пастаянным кантролі праваахоўнікаў. Паводле інфармацыі МУС, за першае паўгоддзе 2013 года ў сельскай гаспадарцы выяўлена 93 карупцыйных злачынства. Больш паловы з іх - крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. Раскрыта 26 фактаў хабарніцтва, 16 фактаў злоўжывання ўладай альбо службовымі паўнамоцтвамі. Шкода ў сельскай гаспадарцы, устаноўленая па завершаных крымінальных справах, у названы перыяд склала Br91 млн.

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках