5 траўня 2024, Нядзеля, 8:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брэстчан высяляюць з дому ў гістарычным цэнтры горада

16
Брэстчан высяляюць з дому ў гістарычным цэнтры горада

Пракуратура і суд сталі на бок брэсцкіх уладаў у іх канфлікце з жыхарамі дома, якім пагражае высяленне.

Суд Ленінскага раёна Брэста пакінуў без задавальнення скаргу жыхароў дома № 10 па вуліцы Астроўскага, якія спрабавалі аспрэчыць рашэнне гарвыканкама, які прызнаў гэты жылы дом аварыйным.

Як паведамляе карэспандэнт charter97.org, падчас судовага пасяджэння было вельмі заўважна, што прадстаўнік Феміды ўлічвае толькі довады ўладаў, а аргументы жыхароў не прымаюцца пад увагу. У прыватнасці, аўтары скаргі паказвалі на дзіўны факт: яшчэ ў 2011 годзе брэсцкія ўлады заключылі інвестыцыйную дамову з прыватнай кампаніяй аб продажы гэтага дома, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. А яшчэ праз год будынак раптам быў прызнаны аварыйным і адтуль пачалі высяляць жыхароў. Аднак з пераездам з цэнтра горада ў мікрараён на ўскраіне Брэста пагадзіліся не ўсе людзі, якія з'яўляюцца ўласнікамі кватэр. Так, адна з іх - Валянціна Мальцава - лічыць, што падчас прымусовага высялення жыхароў былі парушаныя іх правы на ўласнасць, а сама інвестыцыйная дамова аб продажы дома павінна быць адмененая.

«Абурае сам факт заключэння такой дамовы ў абыход нас, як уладальнікаў нерухомасці, паколькі кватэры былі прыватызаваныя разам з падвалам і дапаможнымі памяшканнямі, - распавядае Мальцава. - Не было ніякай інфармацыі аб заключэнні дамовы, і з намі наогул на гэтую тэму ніхто не размаўляў, як раптам будынак прызналі аварыйным».

Разабрацца ў гэтай сітуацыі жыхары дома спадзяваліся з дапамогай пракуратуры Брэсцкай вобласці, высновы якой павінны былі астудзіць запал гарадскіх уладаў, аднак наглядны орган ніякіх парушэнняў з боку чыноўнікаў гарвыканкама не выявіў. Падобную пазіцыю заняў і суд першай інстанцыі, які нават не стаў разбірацца, чаму дом быў прызнаны аварыйным без яго належнага абследавання.

«Безумоўна, мы будзем абскарджваць вынесенае рашэнне ў абласным судзе, - паведаміла Валянціна Мальцава. - Аднак нам адкрыта кажуць, каб не трацілі грошы, так як усё роўна прыйдзецца высяляцца. Жудасна адчуваць сябе ў такой сітуацыі. Бо менавіта ўлады павінны былі падтрымліваць у належным стане наш дом, як гісторыка-культурную каштоўнасць. А замест гэтага яны без ваганняў прызнаюць яго аварыйным і фактычна рыхтуюць да зносу».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках