5 траўня 2024, Нядзеля, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вікторыя Азаранка - у пяцёрцы самых высокааплатных спартсменаў свету

98
Вікторыя Азаранка - у пяцёрцы самых высокааплатных спартсменаў свету

Беларуская тэнісістка займае чацвёртае месца з гадавым прыбыткам ў 15,7 мільёнаў даляраў.

Рэйтынг самых высокааплатных спартсменаў склаў часопіс Forbes.

Узначаліла яго расейская тэнісістка Марыя Шарапава. Яна заняла першае месца ў дзевяты раз запар. З ліпеня 2012 года па ліпень 2013 года Шарапава зарабіла 29 мільёнаў даляраў.

Асноўную частку даходаў Шарапавай склалі кантракты з Nike, Samsung Electronics, Head, Tag Heuer, Porsche і Evian. Акрамя таго, спартсменка запусціла бізнес па продажы цукерак пад назвай Sugarpova. У якасці прызавых яна атрымала толькі 6 мільёнаў.

На другім месцы рэйтынгу знаходзіцца першая ракетка свету амерыканка Серэна Уільямс, якая зарабіла 20,5 мільёна даляраў. Яна атрымала 8,5 мільёнаў прызавых, а 12 мільёнаў зарабіла на спонсарскіх кантрактах.

Трэцяе месца заняла кітайская тэнісістка Лі На, якая зарабіла 18,2 мільёна даляраў.

Чацвёртую пазіцыю заняла тэнісістка Вікторыя Азаранка, а на пятай апынулася амерыканская аўтагоншчыца Даніка Патрык.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках