5 траўня 2024, Нядзеля, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус пазмагаецца з Тэрмінатарам на рынгу

11
Беларус пазмагаецца з Тэрмінатарам на рынгу

Знакаміты самоанскі баксёр-прафесіянал Дэвід Туа правядзе бой супраць беларускага баксёра Аляксандра Усцінава.

Прамоўтэрамі Усцінава з'яўляюцца браты Уладзімір і Віталь Клічко, піша sport.rbc.ru.

Паядынак адбудзецца 31 жніўня, пры гэтым Туа трэба абавязкова перамагаць - для яго гэта выдатны шанец дамагчыся права правесці бой з кім-небудзь з братоў. Так лічыць эксперт Боб Шэрыдан.

40-гадовы Дэвід Туа - асоба вельмі вядомая ў свеце бокса. У 2000 годзе ён праводзіў тытульны паядынак супраць брытанца Ленакса Люіса, які, зрэшты, завяршыўся яго паразай.

У сваю чаргу, Аляксандр Усцінаў выступае пад сцягам Беларусі, але ў яго ёсць расейскае грамадзянства. Усцінаў доўгі час займаўся кікбоксінгам, змяшанымі адзінаборствамі, а потым захапіўся боксам.

Вядомы эксперт у свеце бокса Каланел Боб Шэрыдан лічыць, што для Туа настае момант ісціны. «Туа, калі ён у добрай форме, сапраўдны звер, - прыводзіць словы Шэрыдана Tvnz.co.nz. - Ён накаўтаваў чатырох чэмпіёнаў свету. Так, ён ужо стараваты, але ў яго ёсць яшчэ некалькі гадоў у запасе. Але калі ён хоча, каб гэтыя гады прайшлі не дарэмна, яму трэба шмат працаваць, выйграваць бліжэйшыя баі. Памылкі яму не даруюць. Калі Дэвід выйграе бліжэйшы бой, то зробіць сур'ёзную заяўку на чэмпіёнскі бой».

36-гадовага Усцінава прасоўваюць браты Клічко. «Самы лепшы варыянт для Клічко - каб Туа пабіў іх хлопца, - лічыць Шэрыдан. - Яны дадуць яму шанец пазмагацца за тытул. Бой Туа з Уладзімірам або Віталём стане вялікай падзеяй, таму што Дэвіда Туа ўсе ведаюць. Калі яны хочуць прыцягнуць вялікую аўдыторыю, то ім патрэбны Дэвід Туа».

На думку Шэрыдана, які сам быў выдатным баксёрам, Туа прыйдзецца папацець, каб адолець Усцінава: «Усе кажуць пра тое, што паміж імі ёсць істотная розніца ў памерах. Але гэта ўсё роўна. Дэвід наогул прывык, што ён менш любых сваіх супернікаў на рынгу. Для яго самае важнае, каб Усцінаў часцей адрываў пальчаткі ад твару. Тады Дэвід можа выкарыстоўваць свой левы хук. Для гэтага Туа трэба як мага больш біць Усцінава па корпусе».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках