5 траўня 2024, Нядзеля, 9:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Miss Supranational - 2013» Беларусь прадставіць Вераніка Чачына (Фота)

47
На «Miss Supranational - 2013» Беларусь прадставіць Вераніка Чачына (Фота)

На міжнародным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013» Беларусь прадставіць 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту з Гомеля.

Гамяльчанка Вераніка Чачына прадставіць Беларусь на прэстыжным конкурсе прыгажосці «Miss Supranational-2013». Вераніка з'яўляецца студэнткай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту, з ранняга ўзросту захапляецца жывапісам, архітэктурай, фатаграфіяй, перадае БелТА.

Дзяўчына ўжо зарэкамендавала сябе як перспектыўная, таленавітая і адораная мадэль: «Міс Прыгажосць і грацыя» конкурсу «Міс Палессе-2013», фіналістка праекта «ФотоART-2013» у намінацыі «Фотамадэль», удзельніца і лаўрэат некалькіх намінацый міжнароднага фестывалю «Неўскія берагі». Вераніка - яркі прыклад спалучэння розуму і прыгажосці: будучая канкурсантка з'яўляецца пераможцай рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове і гісторыі, лаўрэатам навукова-даследчых конкурсаў.

Сваё крэда беларуска вызначыла з доляй сціпласці, адзначыўшы, што больш за ўсё на свеце хоча, каб ёю ганарыліся бацькі.

Шанец праявіць сябе у Веранікі з'явіцца 6 верасня, фінал «Miss Supranational-2013» пройдзе на сцэне менскага «Палаца спорту». Конкурс з'яўляецца трэцім па прэстыжнасці пасля «Міс Свету» і «Міс Сусвет», і ў выпадку годнага выступлення Вераніка Чачына прымусіць ганарыцца сабой не толькі бацькоў, але і ўсю краіну.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках