5 траўня 2024, Нядзеля, 9:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шарык высмеяў Лукашэнку, Пуціна і Януковіча

15

Самы знакаміты графіціст Крыма, які хаваецца пад нікам Шарык, прадставіў публіцы новы твор.

На гэты раз ён адлюстраваў кіраўнікоў Украіны, Расеі і Беларусі, якія раскурваюць кальян, піша партал Fresh News.

Раней Шарык ужо адлюстроўваў прэзідэнта Украіны на смеццевых баках, якія потым аператыўна прыбралі камунальныя службы.

Творчасць мастака ў апошні час стала прыцягваць усё большую ўвагу з боку жыхароў Сімферопаля і яго прыгарадаў, дзе ўжо даўно сталі з'яўляцца незвычайныя малюнкі. За востры сацыяльны характар і глыбокі сэнс малюнкаў Шарыка ўжо паспелі ахрысціць «Крымскім Бэнксі». Мастак працуе ў трафарэтнай тэхніцы. Тэмай шматлікіх малюнкаў Шарыка з'яўляецца любоў, высмейванне культуры спажывання, адчужэнне чалавека ў сучасным грамадстве, улада грошай, ахоўнікі парадку, бунт супраць соцыўма. Найбольш вядомыя яго працы - вадалаз з кругам на набярэжнай Салгіра; бутэлька малака, якая вядзе на расстрэл бутэлечку кока-колы; намаляваны тэлевізар, з якога выпадае сапраўднае смецце.

Малюнкі Шарыка, якія нанесеныя на платы вуліц і фасады будынкаў, выклікаюць розныя пачуцці і эмоцыі ў гараджан - адны захапляюцца смелымі ідэямі аўтара і іх увасабленнем, іншыя наракаюць з нагоды псуты сцен дамоў і называюць гэта хуліганствам, трэція - з цікавасцю глядзяць на незвычайныя малюнкі.

Адзначым, што мастак пазбягае зносінаў з прэсай і якой-небудзь публічнасці.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках