5 траўня 2024, Нядзеля, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі завінаваціліся за «камуналку» 6,6 мільярдаў

9
Менчукі завінаваціліся за «камуналку» 6,6 мільярдаў

Па дадзеных «Менскай гарадской жыллёвай гаспадаркі», за першыя паўгода сталічныя жыхары не ўнеслі плацяжоў за камунальныя паслугі на суму 6 млрд 655 мільёнаў рублёў.

І гэта толькі жыхары дамоў, якія знаходзяцца на тэхабслугоўванні раённых ЖРЭА. Больш за ўсё неплацельшчыкаў жыве ў Завадскім раёне: з 79 619 кватэр за 3751 лічыцца запазычанасць на суму 952 млн рублёў.

Калі параўноўваць з мінулым годам, то сума пратэрмінаванай запазычанасці за жыллёва-камунальныя паслугі павялічылася больш чым на 1,5 млрд рублёў. Такі істотны прырост мае свае прычыны: за 6 месяцаў на абслугоўванне ЖРЭА было перададзена шмат новабудоўляў, а таксама дамоў з ведамаснага жылога фонду. Колькасць асабовых рахункаў (кватэр) павялічылася амаль на 8 тыс. і склала 618 943. Сярод навасёлаў з'явіліся і новыя даўжнікі. Акрамя таго, неаднаразова павышаліся тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі. Адбіваецца і такі фактар, як пеня, якая пастаянна набягае ў злосных неплацельшчыкаў, яе сума можа перавышаць асноўную пазыку, тлумачыць «Минский курьер».

Зрэшты, армія ўхілістаў не такая і шматлікая - гэта ўласнікі і наймальнікі 26,9 тыс. кватэр, што складае ад агульнай колькасці ўсяго 4,4%. Акрамя гэтага, ільвіную долю запазычанасці - сёння гэта больш за 5 млрд рублёў - фармуюць тыя, хто не плаціць па рахунках да 3 месяцаў. Такіх амаль 97% сярод даўжнікоў. У большасці сваёй гэта цалкам плацежаздольныя людзі, якія маюць стабільны даход. У катэгорыю неплацельшчыкаў некаторыя з іх трапляюць у сілу нейкіх суб'ектыўных прычын, напрыклад часовых фінансавых цяжкасцяў, выезду ў адпачынак, камандзіроўку.

Што тычыцца так званых злосных неплацельшчыкаў, запазычанасць ад 3 да 6 месяцаў маюць 1,7% (іх абавязак 433 млн рублёў); ад 6 месяцаў да 1 года - 0,7% (254 млн рублёў); ад 1 да 3 гадоў - 0,7% (475 млн рублёў); звыш 3 гадоў - 0,4% (485 млн рублёў).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках