5 траўня 2024, Нядзеля, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк працягне надзімаць дэпазітную бурбалку

32
Нацбанк працягне надзімаць дэпазітную бурбалку

Нацбанку дзякуючы фантастычным адсоткавым стаўкам па рублёвых дэпазітах у ліпені ўдалося ўтрымаць укладчыкаў.

Пра гэта гаварылі 2 жніўня на пашыраным пасяджэнні Праўлення Нацыянальнага банка ў Круглянскім раёне (Магілёўская вобласць) з удзелам членаў Праўлення Нацыянальнага банка, прадстаўнікоў Адміністрацыі прэзідэнта, Камітэта дзяржаўнага кантролю, Нацыянальнага сходу, зацікаўленых міністэрстваў і ведамстваў, кіраўнікі галоўных і самастойных упраўленняў цэнтральнага апарата і структурных падраздзяленняў Нацыянальнага банка, Асацыяцыі беларускіх банкаў, паведамляе прэс-служба Нацбанка.

Як адзначалася на пасяджэнні, у ліпені па меры ўскладнення сітуацыі з аплатным балансам краіны, ростам дэвальвацыйных чаканняў і шэрагу іншых фактараў павялічыўся попыт на замежную валюту з боку насельніцтва і прадпрыемстваў, пачаўся адток рублёвых укладаў і іх пераафармленне ў валютныя дэпазіты.

У выніку прынятых Нацыянальным банкам мер у сярэдзіне ліпеня 2013 года «дадзеныя негатыўныя працэсы ўдалося спыніць, і сітуацыя на ўнутраным валютным рынку і рынку дэпазітаў да цяперашняга часу ў цэлым стабілізавалася».

Утрымаць сітуацыю ўдалося толькі дзякуючы ўзмацненню жорсткасці грашовай палітыкі, што прывяло да ўзлёту дэпазітных ставак да 50% гадавых на кароткі тэрмін. Пры гэтым абменны курс беларускага рубля ў адносінах да кошыка замежных валют за студзень - ліпень знізіўся ўсяго на 1%.

У канцы ліпеня прыток тэрміновых рублёвых дэпазітаў насельніцтва ў банкі аднавіўся.

У другой палове 2013 года Нацыянальны банк абяцае правядзенне жорсткай манетарнай палітыкі. Адсоткавая палітыка будзе накіраваная на падтрыманне станоўчых у рэальным выражэнні адсоткавых ставак у эканоміцы, якія забяспечваюць устойлівы прыток рублёвых дэпазітаў у банкаўскі сектар.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках