5 траўня 2024, Нядзеля, 7:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шклоўскія начальнікі пагарэлі на прыпісках

21
Шклоўскія начальнікі пагарэлі на прыпісках

Асуджаныя дырэктар і галоўны інжынер Шклоўскага камбікормавага завода.

Прысудам суда Шклоўскага раёна асуджаныя былы дырэктар ААТ «Шклоўскі камбікормавы завод» і былы галоўны інжынер гэтага прадпрыемства за здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі).

Як паведаміла БелаПАН старэйшы памочнік пракурора Магілёўскай вобласці Ала Кузняцова, асуджаныя ў мэтах паказной стабільнай працы прадпрыемства, выканання даведзеных паказчыкаў па вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі, на нарадах давалі вусныя незаконныя распараджэнні падначаленым кіраўнікам структурных падраздзяленняў прадпрыемства складаць загадзя падробленыя першасныя дакументы строгай справаздачнасці.

Выконваючы гэтыя ўказанні, службовыя асобы розных структур завода штомесяц з лютага 2009 па студзень 2010 года складалі фіктыўныя справаздачы аб руху хлебапрадуктаў і тары на элеватарах і складах, рапарты аб выпрацоўцы камбікармоў і выкарыстанні сыравіны, патрабаванні-накладныя на выкарыстанне сыравіны, накладныя на водпуск збожжа ў перапрацоўку, якія змяшчаюць недакладную інфармацыю пра колькасць вырабленай і здадзенай на склад гатовай прадукцыі, пра колькасць збожжа і сыравіны, выдаткаваных на выпрацоўку прадукцыі. На падставе гэтых дакументаў налічвалася заработная плата работнікам прадпрыемства і прэміяльная даплата.

У выніку супрацьпраўных дзеянняў былых кіраўнікоў камбікормавага завода прадпрыемству нанесены матэрыяльны ўрон у буйным памеры ў выглядзе залішне налічанай і выплачанай работнікам заработнай платы, прэмій, а таксама залішніх выплат у Фонд сацыяльнай абароны, пенсійны фонд, а таксама ў бюджэт падаходнага падатку.

Суд прызнаў былых кіраўнікоў прадпрыемства вінаватымі ў здзейсненым злачынстве і ў якасці меры пакарання прызначыў кожнаму пазбаўленне волі тэрмінам на два гады з адтэрміноўкай выканання на год, з выплатай штрафу ў памеры 200 базавых велічынь, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках