5 траўня 2024, Нядзеля, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух на заводзе пад Данецкам: пяць чалавек загінулі

2
Выбух на заводзе пад Данецкам: пяць чалавек загінулі

Пяць чалавек загінулі ў выніку аварыі на хімічным канцэрне «Стырол» у горадзе Горлаўка Данецкай вобласці Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-служба пракуратуры рэгіёна, піша Lenta.ru.

Па звестках ведамства, на прадпрыемстве адбыўся разрыў аміакаправода.

Раней прэс-служба «Стыролу» паведаміла, што на заводзе адбыўся выкід аміяку. Інцыдэнт меў месца ў 14.00 па мясцовым часе ў ходзе капітальнага рамонту завода №1 (вытворчыя магутнасці «Стыролу» ўключаюць два прадпрыемствы па вытворчасці аміяку - аб'яднаны аміячны завод і завод №1).

«Аварыйна-выратавальная служба канцэрна на працягу 20 хвілін цалкам ліквідавала паломку, якая стала прычынай выкіду», - паведамілі ў прэс-службе, падкрэсліўшы, што пагрозы для насельніцтва з-за надзвычайнага здарэння няма.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках