5 траўня 2024, Нядзеля, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Океан Эльзи» прадставіць новы альбом ў «Менск-Арэне»

11
«Океан Эльзи» прадставіць новы альбом ў «Менск-Арэне»

У рамках вялікага тура ў падтрымку новага альбома «Земля» 8 снежня ў «Менск-Арэне» выступіць папулярны ўкраінскі гурт «Океан Эльзи».

У новы рэліз гурта ўвайшлі дванаццаць песень, у тым ліку кампазіцыя «Стіна», якая знаёмая па сайд-праекту Святаслава Вакарчука «Брюссель». Вокладка альбома «Земля» ўсыпаная зернем, піша ultra-music.com.

- Тут дванаццаць відаў насення, у тым ліку і каноплі. Кожнае зернетка адпавядае асобнай песні. Зямля каштоўная, перш за ўсё, тым, што дае новае жыццё, - тлумачыць лідар «Океан Эльзи» Святаслаў Вакарчук.

Альбом «Земля» быў запісаны ў Бельгіі на студыі ICP пад кіраўніцтвам саўндпрадзюсэра Кена Нэльсана, уладальніка трох прэмій «Грэмі».

Да канцэрту ў Менску гурт «Океан Эльзи» выканаў песні з альбома «Земля» на стадыёнах і ў Палацах спорту 27 гарадоў Украіны, прычым, кожны канцэрт быў аншлагавым. З кастрычніка пачынаецца другая частка вялікага тура - ужо ў Расеі і Беларусі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках