5 траўня 2024, Нядзеля, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасада Польшчы абвяшчае конкурс

3
Амбасада Польшчы абвяшчае конкурс

Конкурс прысвечаны ініцыятыве «Усходняе партнёрства» і пройдзе з 5 жніўня па 11 лістапада.

Яго арганізатарам выступіла амбасада Польшчы ў Беларусі. Конкурс разлічаны на беларускіх журналістаў друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-СМІ. Арганізатары прапануюць высылаць свае артыкулы, радыё-і відэаматэрыялы на тэму «Усходняе партнёрства» і Беларусь».

Ён будзе праводзіцца ў два этапы:

З 5 жніўня 2013 года па 31 кастрычніка 2013 года - прыём заявак на ўдзел у конкурсе з артыкуламі, радыё-або відэаматэрыяламі. Іх можна высылаць электроннай або звычайнай поштай на адрас амбасады. У другім выпадку дата вызначаецца па паштовым штэмпелі.

З 1 па 10 лістапада 2013 года - вызначэнне вынікаў конкурснай камісіяй.

Абвяшчэнне вынікаў конкурсу і цэрымонія ўручэння ўзнагарод лаўрэатам павінна прайсці 11 лістапада.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках