5 траўня 2024, Нядзеля, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ выбірае «ўладароў сяла»

80
БРСМ выбірае «ўладароў сяла»

З 16 жніўня да 2 верасня пройдуць абласныя этапы конкурсу «Уладар сяла».

Пра гэта паведаміла загадчыца аддзела праектнай дзейнасці праўладнай моладзевай арганізацыі Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі Тамара Анашчанка.

У праекце бяруць удзел маладыя сем’і з дзецьмі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у сферы сельскай гаспадаркі не менш за тры гады. У абласных турах будуць спаборнічаць пераможцы раённых этапаў.

Маладым сем'ям трэба будзе праявіць свае таленты ў васьмі конкурсах. Так, у адным з іх - «Вітаем па-беларуску» - удзельнікі вынесуць на суд журы невялікія тэатралізаваныя замалёўкі аб адным з дзён сваёй сям'і, сямейных традыцыях, захапленнях, хобі. Абавязковай умовай з'яўляецца прадстаўленне беларускага нацыянальнага касцюма з улікам рэгіёну пражывання сям'і. Затым маладыя сем'і адправяцца «За дровамі», запрагуць і распрагуць «Святочны воз», звяжуць і паставяць снапы на «скошанай паласе», паспаборнічаюць за званне лепшых «Бульбашоў», прадставяць «Выставу дасягненняў падсобных гаспадарак» і накормяць журы «сялянскімі прысмакамі». Акрамя таго, удзельнікі здымуць відэаролікі аб сваіх падсобных гаспадарках і прадставяць іх у конкурсе «Лепшы сельскі падворак».

Фінал, у якім сустрэнуцца пераможцы абласных этапаў праекта, адбудзецца падчас рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013» у Жлобіне.

Рэспубліканскі сямейны сельскагаспадарчы праект «Уладар сяла» праходзіць у Беларусі з 2008 года.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках