5 траўня 2024, Нядзеля, 4:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Offspring і Hurts таемна выступілі на «Лініі Сталіна»

121

Там прайшла прыватная вечарына нябачанага для Беларусі маштабу: адзін толькі банкет абышоўся ў $300 000.

У мінулую пятніцу беларуская кампанія-распрацоўніца папулярнай гульні «World of Tanks» адзначыла сваё 15-годдзе. З размахам, якога не бачыла, мабыць, ніводная з беларускіх фірмаў - адзін толькі банкет абышоўся ў $300 000, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Карпаратыў прайшоў на «Лініі Сталіна» - комплекс знялі цалкам, уключна з бесперапынным катанне на танках, квадрацыклах і катамаранах, сталую працу ўсіх ціраў і рэканструкцыю вайсковых баёў. Дадаткова арганізавалі разнастайныя міні-шоў: выступленні лучнікаў і рыцараў, вогненнае шоў, бітвы на радыёкіраваных танках, караблях і самалётах, спецыяльныя фотазоны, дзіцячыя пляцоўкі, кампутарную гульнявую зону, забаўляльныя гульні, спаборніцтвы і майстар-класы ўсіх тыпаў. Паводле звестак газеты, толькі на гэта сышло каля $150 000.

Зразумела, гасцей не забылі пакарміць і напаіць: у велізарныя банкетныя шатры і lounge-зоны стравы і напоі падавалі бясконцай плынню. Як атрымалася даведацца, на арганізацыю бяседы для 3,5 тысячы запрошаных супрацоўнікаў, гасцей і партнёраў сышло $300 000.

Музычнае афармленне свята не саступіла агульнаму маштабу. Расейскі гурт «Бі-2», займець які на свой карпаратыў марыла б кожная беларуская фірма, тут быў сціплым разаграваннем. У хэдлайнерах - гурты з сусветным імем, якія збіраюць стадыёны, - Hurts і The Offspring. Пра тое, за якія грошы арганізатары здолелі замовіць артыстаў, можна толькі здагадвацца. На думку музычных экспэртаў, выступ кожнага калектыву каштуе не менш за $100 000. Характэрна, што ніводзін з гуртоў не пазначыў прыезд на «Лінію Сталіна» ў сваім канцэртным раскладзе і не афішаваў выступ на сваім афіцыйным сайце. Толькі праз дзень у фэйсбуку Hurts з'явілася фатаграфія саліста на фоне намёта-грымёркі з подпісам «Недзе па-над вясёлкай ... (Менск)», якая ўжо сабрала 6000 лайкаў.

Усё скончылася лазерным шоў і феерверкам, а кульмінацыяй свята стала выступленне пілатажнай групы «Русь», якую «выпісалі» проста з расейскай Вязьмы. Пяць рэактыўных самалётаў паўгадзіны «круцілі піруэты» у небе над «Лініяй Сталіна» - ды так, што роў іх матораў быў чутны ў Радашковічах.

Цяжка ўявіць агульны бюджэт самай гучнай беларускай прыватнай вечарыны. Паводле ацэнак экспэртаў, гаворка ідзе пра лічбу не меншую за мільён даляраў.

Фото: Василий РЯБОВ
Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках