6 траўня 2024, панядзелак, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Граніт»: правакацыі на заводзе працягваюцца

7
«Граніт»: правакацыі на заводзе працягваюцца

Супраць суполкі незалежнага прафсаюза на «Граніце» пачалася чарговая хваля правакацый.

На мясцовых інтэрнэт-форумах і сайтах Мікашэвічаў і Лунінца невядомыя распаўсюдзілі інфармацыю пра тое, як актывісты арганізацыі атрымліваюць грошы і загады аб дыскрэдытацыі прадпрыемства «Граніт» за мяжой, перадае «Радыё Рацыя».

На думку старшыні суполкі незалежнага прафсаюза на «Граніце» Алега Стахаевіча, гэта можа быць рэакцыя на тое, што дзякуючы дзейнасці арганізацыі, адміністрацыя вымушаная ісці на саступкі рабочым:

- Вось гэтыя паляпшэнні па заработнай плаце носяць часовы характар, ніякіх замацаванняў у калектыўнай дамове няма па гэтым пытанні, кантраляваць выкананне калектыўнай дамовы таксама няма сіл. Афіцыйны прафсаюз ніколі гэтым не займаўся. Гэта чарговы момант для таго, каб работнікі зрабілі выснову, што ўсё ж такі калі мы разам, мы непераможныя, калі мы разам, мы здольныя дамагацца нейкіх кардынальных зменаў у лепшы бок.

Пакуль актывісты незалежнага прафсаюза рыхтуюцца да працягу судовага разбору па звальненні з прадпрыемства Леаніда Дубаносава. Разгляд справы пачаўся яшчэ ў ліпені, але суддзя ўзяў перапынак да 10 верасня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках