7 траўня 2024, aўторак, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Японскі электроншчык заміксаваў беларускі блэк-метал (Аўдыё)

17
Японскі электроншчык заміксаваў беларускі блэк-метал (Аўдыё)

Японскі музыка Sunao Inami, які іграе ў жанры IDM, запісаў рэмікс на трэк «Renaissance» беларускага black metal гурта Infestum.

Sunao Inami - прадстаўнік электроннага андэграўнду - захапляецца разнапланавай музыкай, металам у тым ліку, піша ultra-music.com.

- Мы спачатку абмеркавалі з Sunao Inami пытанне пра рэмікс, - распавёў фронтмэн Infestum Іван Леановіч, - і я скінуў асобныя дарожкі трэка, які яму спадабаўся. Можна сказаць, што гэта першы з падобных нашых эксперыментаў. Думаю, што ў далейшым мы возьмем за практыку супрацоўніцтва з рознымі дзеячамі электроннай і індастрыял музыкі.

Пакуль рэмікс гучыць толькі на жывых выступленнях. Магчыма, Sunao Inami прэзентуе студыйны варыянт трэка пасля выпуску новага альбома Infestum «Monuments of Exalted».

Дарэчы, меркаванні аўтараў арыгінальнага трэка з нагоды выніку падзяліліся.

- Мне такая музыка падабаецца больш, чым астатнім, - кажа Іван Леановіч. - IDM - вельмі спецыфічны кірунак. Сунао андэграўндны ў адносінах нават да электронікі, дзе таксама ёсць тоны папсы. А яго творчасць «пераварыць» могуць не ўсе.

Sunao Inami - ключавая фігура ў галіне хвалевага сінтэзу. Пакінуўшы post-new wave гурт Controlled Voltage у пачатку 90-ых гадоў, ён пачаў ствараць імправізаваную электронную музыку. Зараз кіруе Cave Studio, яго ўласным лэйблам Electr-ohm і electronica/noise label CUE у японскім горадзе Кобе.

Infestum - беларускі black metal гурт. На думку выдаўца More Hate Productions, з'яўляецца адной з самых паважаных каманд на black metal сцэне краін былога СССР. Спачатку іх творчасць была блізкая да pagan metal, але за 13 гадоў існавання стыль гурта трансфармаваўся. Зараз Infestum перажыў чарговую рэінкарнацыю і пасля зліцця з Id: Vision іграе elitist black metal. У дадзены момант музыкі знаходзяцца ў працэсе запісу новага альбома.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках