7 траўня 2024, aўторак, 7:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выхадныя Беларусь сустрэне навальніцамі і градам

7
Выхадныя Беларусь сустрэне навальніцамі і градам

Бліжэйшыя два дні ў Беларусі чакаецца рэкордная спякота, але ўжо ў суботу яна зменіцца дажджамі.

8 жніўня паветра днём прагрэецца да 34 градусаў цяпла. Найбольш гарачае надвор'е будзе ў Берасцейскай вобласці. Спякота не спадзе і ў пятніцу. Удзень 9 жніўня чакаецца да 35 градусаў цяпла. У заходніх раёнах Берасцейскай і Гарадзенскай абласцей пройдуць кароткачасовыя дажджы і прагрымяць навальніцы, паведамляе Гідраметцэнтр.

Надвор'е зменіцца ў выходныя дні.

Ноччу 10 жніўня на захадзе краіны сіноптыкі абяцаюць не толькі кароткачасовыя дажджы і навальніцы, але месцамі і моцныя проліўні, а ў дадатак да іх у асобных рэгіёнах пройдзе град. Днём такое надвор'е чакаецца і ў цэнтральнай Беларусі. Навальніцы будуць суправаджацца шквалістым ветрам. Тэмпература паветра будзе ад 20-22 градуса цяпла на захадзе да 32-34 на ўсходзе краіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках