5 траўня 2024, Нядзеля, 4:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест пікетаў - гулянні да Дня будаўнікоў

5
Замест пікетаў - гулянні да Дня будаўнікоў

Жлобінскі раённы выканаўчы камітэт не дазволіў правесці два пікеты, якія планавалі зладзіць сябры партыі «Справядлівы свет» 9 і 10 жніўня.

Адпаведныя лісты за подпісам старшыні райвыканкама Генадзя Суздалева атрымаў кіраўнік раённай партыі левых Валерый Рыбчанка, піша ПЦ «Вясна».

Абодва пікеты планавалася правесці ў парку «Прыдняпроўскі».

Першы з іх быў прысвечаны праблеме, з якой сутыкнуўся Свабодны прафсаюз металістаў: Мінюст адмовіў прафсаюзу вяртаць пячаць і дакументы. Рыбчанка і яго прыхільнікі збіраліся звярнуць увагу жыхароў Жлобіна на гэтую сітуацыю, але старшыня Жлобінскага райвыканкама патлумачыў сябру партыі «Справядлівы свет», што да заявы па правядзенні пікету не былі прыкладзеныя дамовы, прадугледжаныя заканадаўствам.

- А вось другі пікет, які мы планавалі правесці 10 жніўня, каб данесці да жлобінцаў ідэі партыі і наша бачанне праблем, якія стаяць перад Жлобінам, забаранілі праводзіць з той прычыны, што ў гэты час у парку будуць праводзіцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню будаўніка, - кажа Рыбчанка.

Прыкладна такая ж сітуацыя склалася ў абласным Гомелі: там пікет партыйцам забаранілі з прычыны рэпетыцыі фестывалю «Сожскі карагод».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках