5 траўня 2024, Нядзеля, 8:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямашка просіць Дварковіча не зацягваць з нафтавым балансам

6
Сямашка просіць Дварковіча не зацягваць з нафтавым балансам

Беларусь разлічвае падпісаць у верасні паліўна-энергетычны баланс «саюзнай дзяржавы» на 2014 год.

Пра гэта паведаміў сёння ў Гомелі журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БелТА, першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка. Ён прыняў удзел у сустрэчы з дэлегацыяй Украіны, на якой разглядаліся пытанні развіцця эканамічнага супрацоўніцтва.

Паводле слоў першага віцэ-прэм'ера, з беларускага боку па паліўна-энергетычным балансе ўсё неабходнае зроблена. «Я падпісаў ліст у адрас нашага расейскага калегі Аркадзя Дварковіча, у якім папрасіў не зацягваць гэтае пытанне і ўжо ў пачатку верасня падпісаць усе неабходныя дакументы», - сказаў Уладзімір Сямашка.

Паліўна-энергетычны баланс «саюзнай дзяржавы» вызначае аб'ёмы ўзаемных паставак як сыравіны, так і гатовай прадукцыі, у прыватнасці нафтапрадуктаў, на год.

Як лічыць Уладзімір Сямашка, лічбы ў гэтых дакументах не з'яўляюцца абавязковымі, а выконваюць функцыю індыкатыўнага паказчыка, гэта значыць выступаюць у якасці індыкатара, які характарызуе эканамічныя працэсы.

«Разам з тым я павінен сказаць добрыя словы ў адрас сваіх калегаў. Мы доўга і прынцыпова спрачаемся, таму што кожны адстойвае свае інтарэсы. Але калі гэтыя балансы прынятыя, яны безумоўна выконваюцца», - падкрэсліў першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі.

У бягучым годзе пастаўкі энерганосьбітаў ажыццяўляюцца на падставе паквартальных балансаў. Напрыклад, штоквартальны аб'ём расейскай нафты, якая паступае на беларускія заводы, складаў 5,75 млн. т.

«У гэтым жа лісце на імя Дварковіча ёсць просьба паставіць у чацвёртым квартале аналагічны аб'ём нафты. У выніку па годзе мы выйдзем на першапачаткова запланаваную лічбу ў 23 млн. т», - канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Нагадаем, нафтавы баланс на 2013 год не быў падпісаны. Пастаўкі расейскай нафты ў Беларусь узгадняліся паквартальна.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках