5 траўня 2024, Нядзеля, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белгіпс» прадаюць расейскай кампаніі

18
«Белгіпс» прадаюць расейскай кампаніі

Кіраўніцтва Беларусі ўхваліла рашэнне аб продажы дзяржпакету ў ААТ «Белгіпс» расейскай кампаніі «Волма».

Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі ў чацвер у Менску міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Нічкасаў, перадае «Інтэрфакс».

«Гэта пытанне разгледжанае на ўзроўні ўрада. Было прынцыповае адабрэнне адміністрацыі прэзідэнта: дзяржпакет па просьбе расейскай кампаніі «Волма» будзе перададзены ёй, калі скончыцца падрыхтоўка інвестыцыйнай дамовы», - сказаў Нічкасаў.

Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час завяршаецца падрыхтоўка праектаў бізнес-плана і інвестыцыйнай дамовы.

«Мы павінны ў трэцім квартале падпісаць адпаведныя дакументы, пасля чаго інвестыцыі паступяць, перш за ўсё на мадэрнізацыю дзеючай вытворчасці, зніжэнне энергаёмістасці і паляпшэнне экалагічных паказчыкаў. Адначасова інвестыцыі будуць накіраваныя на распрацоўку праектна-каштарыснай дакументацыі будаўніцтва новага прадпрыемства», - сказаў міністр.

Нічкасаў удакладніў, што гаворка ідзе пра продаж усяго дзяржпакету - 99,5% акцый за больш чым $5-7 млн.

Акрамя таго, працягнуў ён, «ёсць дамоўленасць, каб на час працы нашага прадпрыемства расейскі інвестар падаў сыравінныя кампаненты, гіпс, якога няма ў Беларусі, па сабекошце, па зніжаным кошце».

Праект прадугледжвае мадэрнізацыю дзеючай вытворчасці, а затым - будаўніцтва новага завода пад Менскам з выпускам новай прадукцыі. Пляцоўка ў Менску будзе забудаваная аб'ектамі грамадзянскага будаўніцтва або гэтым жа інвестарам, або новым, распавёў Нічкасаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках