5 траўня 2024, Нядзеля, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Libereco - у абарону Аляксея Шчадрова

3
Libereco - у абарону Аляксея Шчадрова

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco пачала кампанію ў падтрымку беларускага каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова.

Пра гэта паведамляе прэс-служба аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

«Мы не можам прыняць таго, што ён падвяргаецца пераследу з-за яго выдатнай і шчырай дапамогі людзям, якія жывуць у нястачы. Абвінавачванні супраць Аляксея Шчадрова беспадстаўныя, несправядлівыя і парушаюць яго правы. Беларускія ўлады павінны спыніць усе крымінальныя справы ў дачыненні да яго неадкладна», - заявіў старшыня Libereco Ларс Бюнгер.

Арганізацыя прапануе беларусам падпісаць анлайн-петыцыю да Лукашэнкі ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», звярнуцца ў Следчы камітэт і перадаць словы падтрымкі Аляксею Шчадрову.

Швейцарскія і нямецкія абаронцы правоў чалавека таксама плануюць інфармаваць каталіцкіх і пратэстанцкіх біскупаў і цэрквы, членаў парламента, няўрадавых арганізацый і сродкі масавай інфармацыі пра рэпрэсіі ў дачыненні да Аляксея Шчадрова.

«Я думаю, што асабліва хрысціяне павінны падняць свой голас за свайго брата па веры і выказаць пратэст супраць пераследу Аляксея Шчадрова. Мы ўсе, незалежна ад таго, у што мы верым, не павінны стаяць у баку, калі чалавек, які дапамагае бедным, мае патрэбу ў нашай падтрымцы», - падкрэсліў Ларс Бюнгер.

Нагадаем, міліцыя ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да жыхара вёскі Аляксандраўка, каталіцкага верніка Аляксея Шчадрова, які арганізаваў у вёсцы прытулак для бяздомных.

Яго абвінавачваюць па арт. 193.1 Крымінальнага кодэкса ў тым, што ён «арганізаваў дзейнасць... незарэгістраванай рэлігійнай арганізацыі і забяспечыў умовы яе функцыянавання без рэгістрацыі ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку». Аляксея Шчадрова абвінавачваюць у тым, што ён «аб'ядноўвае ва ўстойлівую групу адзінаверцаў з ліку мясцовых жыхароў, а таксама асоб без пэўнага месца жыхарства», абсталяваў пакой «для правядзення рэлігійнага культу і задавальнення іншых рэлігійных патрэбаў». На падставе гэтага верніка хочуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках