5 траўня 2024, Нядзеля, 3:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфная стаўка вырасце, але нязначна

9
Тарыфная стаўка вырасце, але нязначна

Міністэрства фінансаў пацвярджае гатоўнасць да павелічэння з 1 верасня памеру тарыфнай стаўкі першага разраду, аднак адзначае, што гэты рост будзе нязначным.

«Чарговае павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду чакаецца ў верасні. Але, улічваючы бягучы стан бюджэту, гэта павышэнне не будзе значным», - заявіў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч у чацвер на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Раней міністэрства працы і сацыяльнай абароны заяўляла пра планы павышэння з 1 верасня тарыфнай стаўкі першага разраду, піша «Інтэрфакс».

У Беларусі ў бягучым годзе базавая стаўка тарыфнага разраду павышалася двойчы: з 1 студзеня і 1 красавіка. Пры гэтым Лукашэнкам пастаўленая задача давесці суадносіны заработнай платы работнікаў бюджэтнай сферы і работнікаў рэальнага сектара эканомікі да 90%. Вырашэнню гэтай задачы будзе спрыяць чарговае павышэнне стаўкі тарыфнага разраду.

Акрамя таго, Мінпрацы адзначала, што ў жніўні і лістападзе 2013 года таксама будзе праведзены пераразлік мінімальных працоўных пенсій. Апошні пераразлік працоўных пенсій рашэннем Лукашэнкі быў зроблены з 1 ліпеня гэтага года.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках