5 траўня 2024, Нядзеля, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы зрабілі рэкламу з фота з мітрапалітам Філарэтам

2

Плакат, на якім ёсць кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы, нават узяў прыз на фестывалі ў Канах.

«Газеты. Дзе рэклама атрымлівае больш увагі», - пад такім слоганам нямецкае агенцтва Ogilvy выпусціла серыю рэкламных макетаў. Рэкламуюць яны ўласна рэкламу ў газетах, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Фото: Алексей Никольский, ИТАР-ТАСС

Філарэт (на фота другі злева) у асяроддзі калег і разам з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным сядзіць за сталом. Звычайны велічны антураж крамлёўскіх інтэр'ераў. Усё бы нічога, але кідаецца ў вочы малюнак на залатой дзверы за спінамі прысутных. Навіна аб сустрэчы свецкай і царкоўнай улады праходзіць пад куфлем піва.

Відавочна, што арыгінальная фатаграфія была зробленая 1 лютага, напярэдадні пачатку работы Архірэйскага сабора Рускай праваслаўнай царквы. Тады ў Вялікім крамлёўскім палацы з Уладзімірам Пуціным сустрэліся каля 300 архірэяў на чале з патрыярхам Кірылам.

Серыя рэкламных работ была адзначаная прызам падчас апошняга фестывалю рэкламы ў Канах. На старонкі газеты патрапілі і іншыя віпы - каралева Велікабрытаніі праводзіць сустрэчу на фоне гамбургера, папа Бенедыкт XVI і італьянскі прэм'ер Марыё Монці - на фоне зубной пасты, а побач са скульптурамі паўночнакарэйскіх лідараў падчас святочнай дэманстрацыі з'явіўся такога ж памеру помнік сродку для чысткі.

Рэкламу з выявай Філарэта ў прэс-службе Беларускага экзархата не каментуюць.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках