5 траўня 2024, Нядзеля, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новыя ваяры халоднай вайны

20
Новыя ваяры халоднай вайны

З таго часу, як Расея прадаставіла часовае сховішча выкрывальніку Эдварду Сноўдэну, расейска-амерыканскія адносіны астудзелі яшчэ больш.

Цяпер жа, калі стала вядома, што візіт Барака Абамы ў Маскву адменены і замест гэтага прэзідэнт ЗША адправіцца ў Швецыю, у двухбаковых адносінах «усталявалася атмасфера як у маразільніку», піша аглядальнік Der Spiegel Себасцьян Фішэр.

«Часам рускія саслізгваюць да мыслення і менталітэту халоднай вайны», - заявіў прэзідэнт Абама, «расчараваны» рашэннем Расеі па Сноўдэну.

На думку журналіста, заява амерыканскага прэзідэнта сама нагадвае тактыку халоднай вайны. З часоў развалу Савецкага Саюза ні адзін амерыканскі лідар не адмяняў падобную сустрэчу. Адмена сустрэчы з Пуціным - «нібы ўдар у літаўры, аднак наўрад ці можна сказаць, што яго ніхто не чакаў», гаворыцца ў артыкуле: прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні ўжо даваў зразумець, што Вашынгтон зоймецца «вывучэннем мэтазгоднасці сустрэчы».

Між тым былы супрацоўнік амерыканскіх спецслужбаў Сноўдэн не адзіная прычына дэмаршу.

На думку Кэрні, «паміж краінамі ў цэлым не было дасягнута якіх-небудзь сур'ёзных дамоўленасцяў і па іншых пытаннях». Так, робячы недвухсэнсоўны намёк на адрас Пуціна, Кэрні адзначыў, што падчас першага тэрміну Барака Абамы - гэта значыць да вяртання Пуціна ў прэзідэнцкае крэсла - адносіны краін былі паспяховыя. Была падпісаная дамова аб скарачэнні ядзерных узбраенняў, было наладжанае супрацоўніцтва ў такіх пытаннях, як Афганістан, Іран, Паўночная Карэя. У апошні ж год - зноў намёк на Пуціна - якога-небудзь прагрэсу адзначана не было, чаму і было вырашана «адкласці сустрэчу», тым больш, яшчэ падвярнуўся Эдвард Сноўдэн. «Прадастаўленне Расеяй прытулку інфарматару, якое расчаравала амерыканцаў, таксама адыграла пэўную ролю».

Расейскі бок расцаніў дзеянні амерыканцаў менавіта так, як і было задумана амерыканцамі, гаворыцца ў артыкуле. Адмена сустрэчы «адзін на адзін» стала аплявухай Пуціну, для якога візіт Абамы ў Маскву быў пытаннем прэстыжу. Як заявіў памочнік прэзідэнта Расеі Юрый Ушакоў, ЗША апынуліся «па-ранейшаму не гатовыя будаваць адносіны з РФ на паўнапраўнай аснове».

Пераклад: Inopressa.ru

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках