4 траўня 2024, Субота, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінфін плануе заняць паўмільярда даляраў на ўнутраным рынку

24
Мінфін плануе заняць паўмільярда даляраў на ўнутраным рынку

У другім паўгоддзі Мінфін плануе прыцягнуць за кошт запазычанняў на ўнутраным рынку 500 млн. даляраў.

Пра гэта 8 ліпеня паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч, піша БелаПАН.

«Сумарна да канца года мы вызначылі для сябе бенчмарк: прыцягненне 400 мільёнаў даляраў у юрыдычных асоб і 100 млн. даляраў у фізічных асоб», - сказаў Ермаловіч.

Паводле яго слоў, да канца года плануецца прыцягнуць заключны транш (440 млн. даляраў) крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. «Мы плануем прыцягнуць транш у бягучым годзе, арыентавана ў лістападзе», - удакладніў намеснік міністра.

«Гэтых рэсурсаў будзе цалкам дастаткова, каб без праблем разлічыцца з пазыкамі без ціску на золатавалютныя рэзервы», - заявіў ён.

У першай палове года, адзначыў Ермаловіч, «мы ішлі практычна па шляху рэфінансавання сваіх абавязацельстваў» і не выкарыстоўвалі золатавалютныя рэзервы для выплат па знешнім абавязку.

<>i«У другім паўгоддзі мы плануем весці сябе гэтак жа - рэфінансаваць знешнюю пазыку за кошт унутранага выпуску валютных аблігацый і прыцягнення запланаваных крэдытаў», - падкрэсліў ён.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што ў чарговы раз размесціць аблігацыі на ўнутраным рынку ў верасні. Як паведамлялася раней, на 2013-2014 гады прыпадае пік выплат Беларусі па знешняму дзяржабавязку. Для рэфінансавання пазыкі ўлады прыцягваюць валютныя запазычанні на ўнутраным рынку.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках