5 траўня 2024, Нядзеля, 2:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Навінкі» перапоўненыя: дэментных хворых высяляюць на вуліцу

23
«Навінкі» перапоўненыя: дэментных хворых высяляюць на вуліцу

З Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра псіхічнага здароўя тэрмінова выпісваюць дэментных хворых.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з супрацоўнікаў бальніцы на ўмовах ананімнасці.

«Звяртаю Вашу ўвагу на праблему, якая паўстала літаральна напярэдадні. З РНПЦ ПЗ МЗ РБ («Навінкі») тэрмінова выпісваюць па распараджэнні Генеральнай Пракуратуры платных дэментных хворых. На «радасць» іх суседзяў і сваякоў. Іншых варыянтаў для сем'яў сваякоў дэментных хворых, акрамя як звальняцца з працы няма. Хоць і гэты варыянт не ўратуе суседзяў ад «дзівацтваў» старэнькіх. Дамы-інтэрнаты Менска перапоўненыя. Перыяд змяшчэння туды хворага расцягваецца да 3 гадоў. Адзіным «выратаваннем» для сям'і было змяшчэнне ў РНПЦ, але нешта здарылася», - гаворыцца ў лісце.

Дэменцыя - гэта цяжкія расстройствы ў інтэлектуальнай сферы, набытыя чалавекам у выніку захворвання або пашкоджання галаўнога мозгу, а таксама ў выніку іншых парушэнняў. Сустракаецца, у асноўным, у пажылых людзей.

Кіраўніцтва бальніцы адмовіліся каментаваць ліст, спаслаўшыся на тое, што дадзеныя аб пацыентах з'яўляюцца закрытай інфармацыяй. Сайту charter97.org паведамілі толькі пра тое, што звычайна курс лячэння дэментных хворых складае каля месяца. Аднак у платным аддзяленні такія пацыенты могуць заставацца нашмат даўжэй.

Падрабязнасці лячэння дэментных хворых нам удалося высветліць у іншага супрацоўніка цэнтра.

«Усяго ў РНПЦ на платным аддзяленні знаходзіцца некалькі дзесяткаў дэментных пацыентаў, якiм не больш за пяцьдзесят. Іх туды адпраўляюць сваякі ў выпадку праявы алкагольнай ці наркатычнай залежнасцяў. Шпіталь мае права адмовіць пацыентам у знаходжанні на сваёй тэрыторыі пасля завяршэння тэрміну лячэння, які сапраўды складае, як правіла, не больш аднаго месяца. З улікам таго, што РНПЦ можа быць перапоўнены, кіраўніцтва цалкам мае права прыняць рашэнне аб выпісцы», - сказаў супрацоўнік установы.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках