5 траўня 2024, Нядзеля, 0:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёвец абрабаваў краму ў свой дзень народзінаў

19
Магілёвец абрабаваў краму ў свой дзень народзінаў

Ён набраў прадуктаў на 1,3 мільёна рублёў, але вырашыў не плаціць.

Магілёўскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу па артыкуле «Рабаванне». Цяпер мужчына можа трапіць за краты на тэрмін да 4 гадоў, піша gorad.by.

Гэта здарылася ў краме «Квартал» па вуліцы Маўчанскага. Магілёвец набраў у сумку прадуктаў і спіртнога на 1,3 мільёна рублёў і спрабаваў пранесці сумку міма касы, але яго заўважыў ахоўнік. Ён паклікаў падазронага наведвальніка, а той пачаў уцякаць. Супрацоўнік крамы націснуў трывожную кнопку, і прыехала міліцыя. Зламысніка затрымалі, а тавар вярнулі назад на прылаўкі.

Гэта быў не першы паход за бясплатнымі прадуктамі. Пасля прагляду запісаў камер відэаназірання высветлілася, што незадоўга да гэтага затрыманы здолеў вынесці сумку непрыкметна для аховы. Пакет з крадзеным у кустах недалёка ад крамы выявіла службова-вышуковая сабака.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках