5 траўня 2024, Нядзеля, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вайскоўцаў кінулі на «бітву за ўраджай»

45
Вайскоўцаў кінулі на «бітву за ўраджай»

Да настаўнікаў на палях далучыліся беларускія салдаты.

«З 29 ліпеня ў мэтах аказання дапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям ва ўборцы ўраджаю ў 2013 годзе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь сфармаваныя зводныя аўтамабільныя ўзводы на базе 147-й зенітнай ракетнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны, 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады Паўночна -заходняга аператыўнага камандавання, 36-й дарожна-маставой брыгады Дэпартамента транспартнага забеспячэння», - паведамляе прэс-служба Мінабароны.

У цяперашні час асабісты склад зводных аўтамабільных узводаў аказвае дапамогу ў перавозцы збожжа з палёў Менскага і Старадарожскага раёнаў Менскай вобласці, Мсціслаўскага і Чавускага раёнаў Магілёўскай вобласці, Гомельскага і Буда-Кашалёўскага раёнаў Гомельскай вобласці. Усяго ў дапамогу сельгаспрадпрыемствам выдзелена больш за 130 вайскоўцаў і каля 70-і адзінак аўтамабільнай тэхнікі.

На сённяшні дзень перавезена больш за 5000 тон збожжа.

Нагадаем, раней паведамлялася, што педагогі і навучэнцы будуць дапамагаць аграрыям Менскай вобласці прыбіраць ураджай.

Напісаць каментар 45

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках