5 траўня 2024, Нядзеля, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вертыкальшчык» спрабаваў прысвоіць надзел 79-гадовай пенсіянеркі

13
«Вертыкальшчык» спрабаваў прысвоіць надзел 79-гадовай пенсіянеркі

Пракуратура Гарадзенскай вобласці распачала крымінальную справу ў дачыненні да экс-старшыні сельвыканкама ў Лідскім раёне.

Яму інкрымінуецца ўчыненне злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Паводле гэтага артыкула прадугледжана да 10 гадоў пазбаўлення волі, піша БелаПАН.

Са слоў старэйшага оперупаўнаважанага ў асабліва важных справах управы раскрыцця цяжкіх эканамічных злачынстваў УУС Гарадзенскага аблвыканкама Віталя Раецкага, у гэтым годзе супрацоўнікамі УРЦЭЗ УУС праводзіліся праверачныя мерапрыемствы на прадмет выканання зямельнага заканадаўства - паводле фактаў вылучэння (адчужэння) зямельных надзелаў у прыродаахоўнай зоне.

Устаноўлена, што былы старшыня Дакудаўскага сельскага выканаўчага камітэта, будучы службовай асобай, якая займае адказнае становішча, наўмысна, з выкарыстаннем дадзеных яму паўнамоцтваў і з карыслівай зацікаўленасці, шляхам афармлення фіктыўнай дамовы дарэння на сваё імя, завалодаў зямельным надзелам.

Плошча дзялянкі 0,3187 га. Яна размешчаная ў прыродаахоўнай зоне, у вёсцы Бурносы Лідскага раёна. Належала 79-гадовай мясцовай жыхарцы, пенсіянерцы.

Зламыснік, з мэтай адчужэння гэтага надзела, без згоды ягонай законнай ўладальніцы, выкарыстоўваючы службовае становішча, зрабіў фіктыўную рэгістрацыю на гэтым адрасе жыхара Лоева.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках