5 траўня 2024, Нядзеля, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як перажыць спёку?

55
Як перажыць спёку?

Дзесяць парад медыкаў.

Бліжэйшымі днямі, 9 жніўня, у Берасцейскай вобласці абвешчаны чырвоны ўзровень небяспекі, на астатняй тэрыторыі Беларусі - аранжавы. Агулам у краіне чакаецца невялікая воблачнасць, пераважна без ападкаў. Вецер паўднёвы да 4-9 м/с.

Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 15-22 градусы, днём будзе ад 30 да 34, на паўднёвым захадзе рэспублікі - плюс 35 градусаў.

Медыкі распавялі, што трэба рабіць, каб пачувацца выгодна ў такіх варунках.

- Не павялічваць спажыванне вадкасці. Каб арганізм не патрабаваў шмат вады, трэба імкнуцца не даць ёй выйсці з потам. Добра затрымлівае ваду ў арганізме соль. Таму раніцай трэба з'есці што-небудзь салёнае, напрыклад - салёны агурок.

- Абмежаваць спажыванне алкаголю і напояў з высокім утрыманнем кафеіну, бо яны парушаюць тэрмарэгуляцыю арганізма.

- Насіць адзенне з натуральных тканін, якія не замінаюць дыханню скуры і не прычыняюцца да перагрэву арганізма.

- Часцей прымаць душ. Будзе карысная таксама ванна з настоямі зёлак-антысептыкаў: рамонкаў, падтынніку, ваўчкоў.

- Не займацца спортам пры тэмпературы вышэй за 25 градусаў.

- Унікаць наўпроставых сонечных прамянёў з 12.00 да 16.00, калі сонца найбольш актыўнае. Выкарыстоўваць закрытае адзенне і сонцаахоўныя крэмы.

- Не пакідаць аўтамабіль на сонцы. Калі гэта ўсё ж здарылася, не сядзець у ім больш за 10 хвілін.

- Не купляць прадукты з рук - у спякоту бактэрыі размнажаюцца вельмі хутка, што можа прычыніцца да цяжкіх атручванняў пры няправільным захоўванні прадуктаў.

- Не карыстацца касметыкай. Яна закаркоўвае поры, што можа прычыніцца да перагрэву арганізма.

- Захоўваць спакой: любое пераўзбуджэнне ўзмацняе рызыку цеплавога або сонечнага ўдару.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках