2 траўня 2024, Чацвер, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы Нью-Ёрка «з'елі» Лукашэнку (Відэа)

43

Жыхароў Нью-Ёрка частавалі тортам з выявай беларускага дыктатара.

Такім чынам мясцовыя беларусы павіншавалі Лукашэнку з ягоным днём нараджэння.

У пачатку акцыі, якая прайшла ў адной з Манхэтэнскіх кавярняў, вядомы беларускі псіхіятр Дзмітрый Шчыгельскі, які паставіў беларускаму кіраўніку дыягназ «мазаічная псіхапатыя», зычыў Лукашэнку фізічнага здароўя. «Я б зычыў табе і псіхічнага здароўя таксама, - дадаў лекар. - Але я рэаліст, і ведаю, што яго ў цябе не будзе. Тым не менш, я зычу табе доўгіх гадоў жыцця, каб ты змог адбыць цалкам пакаранне за ўсе ўчыненыя табой злачынствы».

Пасля гэтага сябра Беларуска-амэрыканскага задзіночання Юрый Зянковіч нагадаў прысутным вядомую показку пра тое, што Лукашэнку прыснілася, што ён - бульба, якую «калі ўвесну не пасадзяць, то ўвосень з'ядуць».

«Сёння застаецца ўсяго два дні да восені, таму я прапаную пачаць есці Лукашэнку, - дадаў беларускі эмігрант, пасля чаго ўзяў нож і раскроіў партрэт беларускага кіраўніка. Пры гэтым прысутныя заўважылі, што ў выніку надрэзаў на торце выйшла, быццам Лукашэнка знаходзіцца за кратамі.

Сабраныя на імпрэзу не далі рады вялізнаму торту, спечанаму ў адной з італійскіх кандытэрый Нью-Ёрка, і прапаноўвалі ўсім мінакам далучацца да балявання, што тыя ахвотна рабілі.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках