2 траўня 2024, Чацвер, 4:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дружбу» прарвала

54

Магістральны нафтаправод «Дружба» прарвала ў Драгічынскім раёне.

Паведамленне аб гэтым паступіла ў МНС учора ўвечары. Нафтаправод «Мазыр -Брэст» рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельтранснафта Дружба» канцэрна «Белнафтахім» прарвала каля вёскі Скібічы Драгічынскага раёна Берасцейскай вобласці. Паводле разлікаў РУП «Гомельтранснафта «Дружба», максімальны выхад нафты склаў блізу 5 метраў кубічных на дзялянцы плошчай 1,2 га асобнымі лапікамі без наступнага гарэння.

Для ліквідацыі парыву нафтаправода, збору нафты і выдалення забруджанага грунту на месцы аварыі працуюць 6 адзінак тэхнікі і 13 работнікаў МНС, 10 адзінак тэхнікі і 30 чалавек РУП «Гомельтранснафта Дружба». Работнікамі МНС забяспечваецца пажарная бяспека на месцы аварыі. Транспартаванне нафты ў магістральным нафтаправодзе праводзіцца ў штатным рэжыме без змяншэння аб'ёмаў планавай пастаўкі нафты ( даведачна: магістральны нафтаправод складаецца з трох адасобленых трубаправодаў ).

Пацярпелых няма.

На месцы здарэння працуе раённая камісія ў надзвычайных сітуацыях. Пагрозы населеным пунктам і трапляння нафты ў экасістэмы водных аб'ектаў, са слоў супрацоўнікаў МНС, няма.

Фото: mchs.gov.by
Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках