2 траўня 2024, Чацвер, 2:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гандбалісты «Дынама» выйшлі ў фінал кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

4
Гандбалісты «Дынама» выйшлі ў фінал кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў

Гандбалісты менскага «Дынама» паспяхова стартавалі ў кваліфікацыі галоўнага Лігі чэмпіёнаў.

У славацкім Прэшаве ў першым паўфінале дынамаўцы падолелі грэцкі АЕК з Афін з лікам 25:21 ( 11:13), піша БелТА.

Насуперак прагнозам, менчукам давялося добра папрацаваць, каб дамагчыся перамогі, як яны меркавалі, далёка не самым грозным апанентам. Грэцкая каманда не толькі ўпарта супраціўлялася, але і перамагла ў першыя тайме з розніцай у 2 мяча, ды і потым не раз вяла ў ліку. Аднак у выніку адыграў ролю больш высокі клас дынамаўцаў, якія дамагліся перамогі. Самым выніковым у складзе «Дынама» стаў Дзмітрый Нікуленкаў, які закінуў 6 галоў, на гол менш - навабранец каманды Сяргей Шэльменка, а Дамір Доборац і Іван Нінчэвіч па 4 разы цалялі ў брамы спаборнікаў.

Сёння вечарам менскія дынамаўцы, якіх у гэтым сезоне ўзначаліў трэнер зборнай Славеніі Барыс Дзеніч, правядуць вызначальны матч за выхад у групавы раунд Лігі чэмпіёнаў супраць славацкага «Татрана». У першы дзень кваліфікацыйнага раўнда гаспадары турніру з цяжкасцю адолелі турэцкі «Бешыкташ» са Стамбула - 32:30 ( 17:12).

Лепшая каманда гэтага міні- урніру атрымае права выступіць у асноўным раўндзе самага прэстыжнага клубнага турніру Старога Свету ў групе С разам з гішпанскай «Барселонай», македонскім «Вардарам» (Скоп'е), французскім ПСЖ (Парыж), швайцарскім «Туна» і пераможцам адборачнай пары «Металург» ( Скоп'е, Македонія) - «Пік» ( Сегед, Вугоршчына).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках