2 траўня 2024, Чацвер, 3:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы заваявалі два «срэбра» на ЧС па веславанні

4
Беларусы заваявалі два «срэбра» на ЧС па веславанні

Першы дзень фіналаў чэмпіянату свету па веславанні на байдарках і каноэ, які праходзіць у нямецкім Дуйсбургу, прынёс беларускім спартсменам дзве сярэбраныя ўзнагароды.

Медалі выйгралі мужчынскія экіпажы байдарачнікаў і канаістаў, паведамляе БелТА.

У алімпійскай дысцыпліне сярод мужчынскіх байдарак-двоек на 1000 м беларусы Павел Мядзведзеў і Алег Юрэня фінішавалі другімі з часам 3 мін 23,002 сек. Апярэдзіў іх толькі нямецкі дуэт Макс Рэндшмідт/Маркус Грос (3 мін 22,331 сек). Замкнулі тройку прызёраў венгры Рудольф Домбі і Роланд Какені (3 мін 23,021 сек).

Таксама на дыстанцыі 1000 м, але ўжо сярод мужчынскіх каноэ-чацвёрак, другім стаў беларускі квартэт у складзе Дзмітрыя Рабчанкі, Дзмітрыя Вайцішкіна, Дзяніса Гаражы і Аляксандра Валчэцкага. Вынік - 3 мін 29,297 сек. Беларусы прапусцілі наперад канкурэнтаў з Германіі (3 мін 28,502 сек.).

Алімпійскія чэмпіёны браты Аляксандр і Андрэй Багдановічы ў фінале мужчынскіх каноэ-двоек на дыстанцыі 1000 м сталі толькі 6-мі (3 мін 57,388 сек.).

Сёння спаборніцтвы завершацца. Перад закрыццём знойдуць сваіх уладальнікаў яшчэ некалькі камплектаў узнагарод.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках